Трэці этап абласной алімпіяды па вучэбных прадметах вучняў IV–IX класаў

У красавіку ў Гомельскай вобласці прайшоў заключны этап абласной алімпіяды па 17 вучэбных прадметах: «Гісторыя», «Грамадазнаўства», «Інфарматыка», «Матэматыка», «Фізіка», «Біялогія», «Геаграфія», «Хімія», «Беларуская мова», «Руская мова», «Англiйская мова», «Іспанская мова», «Нямецкая мова», «Кітайская мова», «Французская мова», «Абслуговая праца», «Тэхнічная праца», у якім прынялі ўдзел 1760 вучняў IV-IX класаў.

Асноўнымі задачамі алімпіяды з'яўляюцца выяўленне і развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў, падрыхтоўка іх да ўдзелу ў этапах рэспубліканскай алімпіяды.

Найбольшую колькасць удзельнікаў сабралі выпрабаванні па беларускай мове – 217 школьнікаў. Самай нешматлікай стала група, якая ўдзельнічала ў алімпіядзе па кітайскай мове, – 6 вучняў. Падрабязней