Аб завяршэнні 2017/2018 навучальнага года і правядзенні выпускных экзаменаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі

У адпаведнасці з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавiка 2018 года № 02-01-19/2314/дс «Аб завяршэнні 2017/2018 навучальнага года і правядзенні выпускных экзаменаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі» 2017/2018 навучальны год завяршаецца 31 мая 2018 года.

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя святу «Апошні званок», для вучняў выпускных класаў устаноў адукацыі адбудуцца 30 мая 2018 года.

Выпускныя экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць у перыяд з 1 па 9 чэрвеня 2018 года.

Для выпускнікоў IX класаў вызначаны наступныя даты правядзення абавязковых пісьмовых іспытаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Руская мова» і «Матэматыка»: 2, 5, 7 чэрвеня 2018 года.

Выпускнікі XI класаў будуць здаваць чатыры абавязковыя экзамены. Пісьмовыя іспыты па рускай мове або беларускай мове (на выбар вучня) і матэматыцы пройдуць 1, 4 і 6 чэрвеня 2018 года. Акрамя таго, адзінаццацікласнікам трэба будзе здаць экзамены па замежнай мове і гісторыі Беларусі. Падрабязней