Цэнтралізаванае тэсціраванне – 2018

Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2018 года № 5 «Аб правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2018 годзе» зацверджаны пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі рэгістрацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання, графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў асноўныя дні i рэзервовыя дні.

У 2018 годзе рэгістрацыю на ЦТ плануецца пачаць з 10 мая.

Рэжым работы пунктаў рэгістрацыі для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання: у будныя дні – з 9:00 да 19:00, у суботнія дні (12 і 26 мая) – з 9:00 да 18:00.

ЦТ па вучэбных прадметах у 2018 годзе будзе праведзена па наступнаму графіку:

  • «Беларуская мова» – 12 чэрвеня (аўторак);
  • «Руская мова» – 14 чэрвеня (чацвер);
  • «Грамадазнаўства» – 16 чэрвеня (субота);
  • «Матэматыка» – 18 чэрвеня (панядзелак);
  • «Біялогія» – 20 чэрвеня (серада);
  • «Замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская)» – 22 чэрвеня (пятніца);
  • «Хімія» – 24 чэрвеня (нядзеля);
  • «Фізіка» – 26 чэрвеня (аўторак);
  • «Гісторыя Беларусі» – 28 чэрвеня (чацвер);
  • «Геаграфія» – 30 чэрвеня (субота);
  • «Сусветная гісторыя (Навейшы час)» – 2 ліпеня (панядзелак).

Час пачатку ЦТ – 11:00.

Падрабязней