Беларуская мова. 7 клас. Дыдактычныя і дыягнастычныя матэрыялы

/media/katalog/ser_vit/id01477.jpg

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Аўтары: Валочка Г. М., Булаўкіна І. У.
Прадмет: Беларуская мова
Група: Дыдактычныя матэрыялы
Клас: 7 клас

Выдавецтва «Сэр-Вит». Вокл. мяккая. 76 с. Ф. 60х84 1/16. 2018 г. ISBN 978-985-7194-74-2

У дапаможніку прыводзіцца дыдактычны матэрыял, падабраны ў адпаведнасці з асноўнымі задачамі навучання беларускай мове і патрабаваннямі вучэбнай праграмы для VII класа. Кампетэнтнасна арыентаваныя заданні накіраваны перш за ўсё на фарміраванне прадметных кампетэнцый (моўнай, маўленчай, камунікатыўнай, лінгвакультуралагічнай і сацыякультурнай). Дыягнастычныя матэрыялы прызначаны для праверкі і ацэнкі адукацыйных вынікаў пры ажыццяўленні бягучага і прамежкавага кантролю — пасля вывучэння пэўнай тэмы або раздзела вучэбнай праграмы.

Матэрыялы дапаможніка могуць быць выкарыстаны на вучэбных, дадатковых і факультатыўных занятках, для арганізацыі самастойнай працы вучняў.

Адрасуецца настаўнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.

Рэцэнзенты:

  • кафедра сучаснай беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (старшы выкладчык кафедры А. А. Радзевіч);
  • настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй» В. Д. Скіба