Тэставыя комплексы для падрыхтоўкі да алімпіяды па беларускай мове. 6—7 класы

/media/katalog/narodnaya_asveta/id01445.jpg

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Аўтар: Доўгаль Д. А.
Прадмет: Беларуская мова
Група: Тэсты, разнаўзроўневыя заданні
Класы: 6 клас, 7 клас

Выдавецтва «Народная асвета». Цв. пераплёт. 80 с. Ф. 84х108 1/32. 2018 г. ISBN 978-985-03-2936-3

Дапаможнік уключае 12 комплексаў тэставых заданняў, якія служаць сродкам дыягностыкі ведаў, уменняў, навыкаў вучняў па раздзелах «Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія», «Марфалогія і арфаграфія». Да ўсіх тэстаў падаюцца правільныя адказы, што дазваляе выкарыстоўваць дапаможнік для арганізацыі самастойнай працы вучняў пры падрыхтоўцы да інтэлектуальных конкурсаў.

Адрасуецца настаўнікам беларускай мовы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Рэцэнзенты:

  • кафедра сучаснай беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (кандыдат педагагічных навук, дацэнт С. М. Якуба);
  • настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 3 г. Магілёва» Т. У. Новікава