Беларуская мова. Тэставыя заданні. 9 клас. Частка 2

/media/katalog/belyj_veter/id01285.jpg

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Аўтар: Міхнёнак С. С.
Прадмет: Беларуская мова
Група: Тэсты, разнаўзроўневыя заданні
Клас: 9 клас

Выдавецтва «Белы Вецер». Вокл. мяккая. 72 с. Ф. 60х84 1/16. 2017 г. ISBN 978-985-587-368-7

Дапаможнік з’яўляецца састаўной часткай вучэбна-метадычнага комплексу па беларускай мове для вучняў 9 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Тэставыя заданні дазволяць канстатаваць аб’ектыўны ўзровень ведаў, уменняў і навыкаў пасля вывучэння кожнай тэмы курса, а таксама высветліць, наколькі паспяхова ідзе засваенне новага матэрыялу падчас яго вывучэння. Па гэтых тэставых заданнях настаўнік у пэўнай ступені зможа праверыць вучэбны матэрыял, а вучні яго замацаваць. Дадзеныя матэрыялы таксама могуць быць выкарыстаны для паўтарэння, сістэматызацыі і падагульнення ведаў па сінтаксісе складанага сказа беларускай мовы, для мэтанакіраванай работы па фарміраванні пунктуацыйных уменняў, развіцці лінгвістычнага мыслення, удасканаленні культуры вуснага і пісьмовага маўлення.

Адрасуецца вучням, настаўнікам, бацькам.

Рэцэнзенты:

  • кафедра сучаснай беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (кандыдат педагагічных навук, дацэнт С. М. Якуба);
  • метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела грамадска-гуманітарных і эстэтычных дысцыплін дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» В. Л. Душэўская