Беларуская мова. Тэставыя заданні. 8 клас. Частка 2

/media/katalog/vysnova/id01282.jpg

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Аўтары: Бадзевіч З. І., Саматыя І. М.
Прадмет: Беларуская мова
Група: Тэсты, разнаўзроўневыя заданні
Клас: 8 клас

Выдавецтва «Выснова». Вокл. мяккая. 48 с. Ф. 60х84 1/16. 2017 г. ISBN 978-985-592-065-7

Дапаможнік з’яўляецца састаўной часткай вучэбна-метадычнага комплексу па беларускай мове для 8 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Тэсты і тэставыя заданні дазволяць канстатаваць аб’ектыўны ўзровень ведаў, уменняў і навыкаў пасля вывучэння кожнай тэмы курса, а таксама высветліць, наколькі паспяхова ідзе засваенне новага матэрыялу падчас яго вывучэння. Па гэтых тэстах настаўнік у пэўнай ступені зможа праверыць вучэбны матэрыял, а вучні яго замацаваць. Дадзеныя матэрыялы таксама могуць быць выкарыстаны для паўтарэння, сістэматызацыі і падагульнення ведаў па сінтаксісе простага сказа беларускай мовы, для мэтанакіраванай работы па фарміраванні пунктуацыйных уменняў, развіцці лінгвістычнага мыслення, удасканаленні культуры вуснага і пісьмовага маўлення.

Адрасуецца настаўнікам, вучням, бацькам.

Рэцэнзенты:

  • кафедра рускай мовы і культуры маўлення ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» (кандыдат філалагічных навук, дацэнт С. I. Фацеева);
  • начальнік вучэбна-метадычнага аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» Р. П. Iльіна