Беларуская літаратура ў 9 класе

/media/katalog/belyj_veter/id00527.jpg

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Аўтары: Шамякіна Т. І., Праскаловіч В. У.
Прадмет: Беларуская літаратура
Група: Метадычныя дапаможнікі для настаўніка
Клас: 9 клас

Выдавецтва «Белы Вецер». Вокл. мяккая. 208 с. Ф. 60х84 1/16. ISBN 978-985-542-937-2

У дапаможніку змяшчаюцца метадычныя рэкамендацыі да правядзення ўрокаў розных тыпаў па беларускай літаратуры ў IX класе. Прапанаваны матэрыял дапаможа настаўніку паспяхова рэалізаваць асноўныя патрабаванні вучэбнай праграмы, па-сапраўднаму цікава, змястоўна праводзіць урокі беларускай літаратуры, будзе садзейнічаць фарміраванню літаратурнай, культуралагічнай, камунікатыўнай кампетэнцый вучняў, развіццю творча-эстэтычных здольнасцей дзевяцікласнікаў.

Адрасуецца настаўнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Магчыма выкарыстанне дадзенага дапаможніка, выпушчанага выдавецтвам «Нацыянальны інстытут адукацыі» у 2012 годзе.

Рэцэнзенты:

  • кафедра беларускай мовы і літаратуры ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітет» (кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры П. В. Васючэнка)
  • настаўнік беларускай мовы і літаратуры першай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 173 г. Мінска» А. А. Мярэжа