Вывучэнне беларускай літаратуры ў 5 класе

/media/katalog/belyj_veter/id00524.jpg

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Аўтары: Праскаловіч В. У., Гоўзіч І. М., Логінава Т. У., Есіс Я. В.
Прадмет: Беларуская літаратура
Група: Метадычныя дапаможнікі для настаўніка
Клас: 5 клас

Выдавецтва «Белы Вецер». Вокл. мяккая. 228 с. Ф. 60х84 1/16. ISBN 978-985-574-516-8

Дапаможнік змяшчае метадычныя парады па арганізацыі ўрокаў па беларускай літаратуры ў 5 класе. Прапанаваныя матэрыялы дапамогуць настаўніку паспяхова рэалізаваць асноўныя патрабаванні вучэбнай праграмы, па-сапраўднаму цікава, змястоўна, насычана праводзіць урокі беларускай літаратуры, будуць садзейнічаць фарміраванню літаратурнай, культуралагічнай, камунікатыўнай кампетэнцый вучняў, развіццю творча-эстэтычных здольнасцей пяцікласнікаў.

Адрасуецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Рэцэнзенты:

  • кафедра псіхалогіі і прадметных методык ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» (прафесар кафедры, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Т. I. Мароз);
  • настаўнік беларускай мовы і літаратуры першай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА «Гімназія № 27 г. Мінска» I. М. Шыманская