Дыдактычны матэрыял па беларускай мове. 8 клас

/media/katalog/belyj_veter/id00235.jpg

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Аўтары: Бадзевіч З. І., Саматыя І. М.
Прадмет: Беларуская мова
Група: Тэсты, разнаўзроўневыя заданні
Клас: 8 клас

Выдавецтва «Белы Вецер». Цв. пераплёт. 172 с. Ф. 60х84 1/16. ISBN 978-985-574-493-2

У кнізе сабраны практыкаванні, якія дапаўняюць асноўны змест вучэбнага дапаможніка па беларускай мове для 8 класа школ з беларускай і рускай мовамі навучання. Змест практыкаванняў і заданні да іх дазваляюць выкарыстоўваць матэрыялы для паглыблення тэарэтычных звестак аб мове і маўленні (у адпаведнасці з праграмай па беларускай мове), выпрацоўкі пунктуацыйных, арфаграфічных уменняў і навыкаў, удасканалення маўленчай дзейнасці вучняў ва ўсіх яе формах (слуханні, гаварэнні, чытанні і пісьме), навучання камунікацыі.

Адрасуецца настаўнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Рэцэнзенты:

  • кафедра сучаснай беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта (старшы выкладчык кафедры А. А. Радзевіч);
  • метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела грамадска-гуманітарнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» В. Л. Душэўская