Матэматыка. 7—8 класы. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2019/2020 навучальны год

/media/katalog/24094.jpg
Навінка

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Аўтары: Адамовiч Т. А., Арэф’ева I. Г., Казакоў В. У., Касцюковiч Н. У., Пiрутка В. М.
Прадмет: Матэматыка
Група: Каляндарна-тэматычнае планаванне
Класы: 7 клас, 8 клас

Выдавецтва «Аверсэв». 78 с.2019 г. ISBN 978-985-19-4007-9

Дапаможнік распрацаваны ў дапамогу настаўніку для арганізацыі вучэбнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбным прадмеце «Матэматыка».

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне (КТП) складзена ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі па вучэбным прадмеце «Матэматыка» для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Настаўнік можа выкарыстоўваць прапанаванае планаванне без змяненняў, а таксама мае права ў межах вучэбных гадзін, адведзеных на вывучэнне вучэбнага прадмета, уносіць у КТП карэктывы з улікам асаблівасцей класа.