Сусветная гісторыя. 5 клас. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2018/2019 навучальны год

/media/katalog/23713.jpg
Навінка

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Аўтар: Варановіч В. М.
Прадмет: Гiсторыя
Група: Каляндарна-тэматычнае планаванне
Клас: 5 клас

Выдавецтва «Аверсэв». 80 с.2018 г. ISBN 978-985-19-3342-2

Каляндарна-тэматычнае планаванне па сусветнай гісторыі распрацавана ў адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі на 2018/19 навучальны год і складзена ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Планаванне аформлена ў выглядзе табліцы, у якой пададзены тэма ўрока, план і пазнавальныя мэты яе вывучэння, а таксама колькасць гадзін і спосабы вучэбна-пазнавальнай дзейнасці. Перад табліцай пазначаны вучэбныя дапаможнікі і рабочы сшытак, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія дапамогуць у арганізацыі працэсу навучання. Практычныя заняткі, прадугледжаныя вучэбнай праграмай, настаўнік плануе самастойна ў адпаведнасці з асаблівасцямі адукацыйнага працэсу і магчымасцямі вучняў.