Беларуская мова і літаратура. 9 клас. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2018/2019 навучальны год

/media/katalog/23652.jpg
Навінка

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Аўтары: Міхнёнак С. С., Кушнярэвіч В. В.
Прадметы: Беларуская літаратура, Беларуская мова
Група: Каляндарна-тэматычнае планаванне
Клас: 9 клас

Выдавецтва «Аверсэв». Вокл. мяккая. 56 с. Ф. 60х84 1/16. 2018 г. ISBN 978-985-19-3043-8

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне складзена ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У ім рэалізуюцца патрабаванні адукацыйнага стандарту па прадмеце, вызначаецца паслядоўнасць урокаў, у тым ліку ўрокаў развіцця маўлення і дадатковага чытання.

У аснову планавання ўрокаў беларускай мовы пакладзены сістэмна-функцыянальны, камунікатыўна-дзейнасны, лінгвакультуралагічны і сацыякультурны падыходы, а таксама прынцып сістэматычнага паўтарэння і паглыблення ведаў вучняў, які прадугледжвае зварот да вывучанага ў папярэдніх класах.

Планаванне па беларускай літаратуры прапануе размеркаванне вучэбнага матэрыялу ў адпаведнасці са зместам і структурай вучэбнага дапаможніка, змяшчае тэмы ўрокаў і колькасць гадзін на вывучэнне твораў, рэкамендуе адпаведны вучэбны матэрыял да кожнага ўрока і дамашнія заданні.