Беларуская мова. 6 клас. Апорныя канспекты

/media/katalog/22044.jpg

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

6-е выданне

Аўтар: Новікава Г. Д.
Прадмет: Беларуская мова
Група: Апорныя канспекты
Клас: 6 клас

Выдавецтва «Аверсэв». Вокл. мяккая. 124 с. Ф. 60х84 1/16. 2019 г. ISBN 978-985-19-4184-7

Асноўныя правілы падручніка пададзены ў кнізе ў выглядзе схем і апорных канспектаў, што павышае цікавасць да прадмета, робіць навучанне больш лёгкім, дазваляе вылучыць галоўнае, сканцэнтраваць увагу на найбольш важных граматычных з’явах. Прапанаваны матэрыял адпавядае вучэбнай праграме па беларускай мове і можа быць выкарыстаны як пры тлумачэнні новай тэмы, так і пры паўтарэнні і замацаванні вывучанага раней.

Адрасуецца вучням і настаўнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.

Рэцэнзенты:

  • кафедра беларускага мовазнаўства ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» (кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры Д. В. Дзятко)
  • настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 г. Бабруйска», метадыст вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага гарвыканкама А. У. Костарава