Беларуская мова. 5 клас. Апорныя канспекты

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
10-е выданне, перагледжанае
Аўтар: | Новікава Г. Д. |
Прадмет: | Беларуская мова |
Група: | Апорныя канспекты |
Клас: | 5 клас |
Выдавецтва «Аверсэв». Вокл. мяккая. 96 с. Ф. 60х84 1/16. 2021 г. ISBN 978-985-19-5188-4
Асноўныя правілы падручніка пададзены ў кнізе ў выглядзе схем і апорных канспектаў, што павышае цікавасць да прадмета, робіць навучанне больш лёгкім, дазваляе вылучыць галоўнае, сканцэнтраваць увагу на найбольш важных граматычных з’явах.
Прапанаваны матэрыял адпавядае вучэбнай праграме па беларускай мове і можа быць выкарыстаны як пры тлумачэнні новай тэмы, так і пры паўтарэнні і замацаванні вывучанага раней.
Адрасуецца вучням і настаўнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.
Рэцэнзент:
- кафедра беларускага мовазнаўства ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» (кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры Д. В. Дзятко)
Мы рэкамендуем









