Беларуская мова і літаратура. 10 клас. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2018/2019 навучальны год

/media/katalog/23653.jpg
Навінка

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Аўтары: Зелянко В. У., Целяпун Н. У., Пінголь І. А.
Прадметы: Беларуская літаратура, Беларуская мова
Група: Каляндарна-тэматычнае планаванне
Клас: 10 клас

Выдавецтва «Аверсэв». Вокл. мяккая. 112 с. Ф. 60х84 1/16. 2018 г. ISBN 978-985-19-3044-5

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне складзена ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, і з улікам вывучэння вучэбных прадметаў на базавым і павышаным узроўнях. У ім рэалізуюцца патрабаванні адукацыйнага стандарта па прадмеце, вызначаецца паслядоўнасць урокаў, у тым ліку кантрольных урокаў, урокаў развіцця маўлення і ўрокаў, прысвечаных творчым работам.

У аснову планавання ўрокаў беларускай мовы пакладзены сістэмна-функцыянальны, камунікатыўна-дзейнасны і лінгвакультуралагічны падыходы, а таксама прынцып сістэматычнага паўтарэння і паглыблення ведаў вучняў, які прадугледжвае зварот да вывучанага ў папярэдніх класах.