Чую, бачу, гавару

/media/katalog/zhasskon/id01384.jpg

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Аўтар: Клышка А. К.
Прадметы: Беларуская мова, Навучанне грамаце
Групы: Наглядныя дапаможнікі, Падручнікі (навучальныя дапаможнікі)

Выдавецтва «Жасскон». Вокл. мяккая. 136 с. Ф. 60х90 1/8. 2017 г. ISBN 978-985-7009-99-2

Дапаможнік ахоплівае найбольш ужывальную, тэматычна згрупаваную лексіку, якая адлюстроўвае навакольны і ўнутраны свет дзіцяці.

Тлумачэнне і засваенне слова даецца не толькі праз малюнак, але і праз жыццё яго ў сказе.

Сказы падабраныя аўтарам так, каб тое ці іншае словаўжыванне выступала выразна і каб там гучалі досціп, гумар, здзіўленне і радасць жыць сярод рэчаў, якія схоплены родным словам, багатым на адценне сэнсу і на красу гучання. Тэматычны лексічны матэрыял можна вывучаць і не прытрымліваючыся прапанаванай паслядоўнасці ў залежнасці ад разумовага ўзроўню і кола зацікаўленняў дзяцей.

Распрацаваны з улікам практычнага вопыту лепшых замежных выданняў падобнага тыпу. Адрасуецца вучням пачатковых класаў школ з беларускай і рускай мовамі навучання.

Рэцэнзенты:

  • кандыдат педагагічных навук, дацэнт, загадчык аспірантуры і дактарантуры Нацыянальнага інстытута адукацыі А. С. Грабчыкава;
  • метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска» (настаўнік пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Н. В. Няборская)