Буквар: старонкі і ўрокі

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

2-е выданне, выпраўленае і дапоўненае

Аўтар: Клышка А. К.
Прадмет: Навучанне грамаце
Група: Метадычныя дапаможнікі для настаўніка
Клас: 1 клас

Выдавецтва «Народня асвета». Цв. пераплёт. 112 с. Ф. 84х108 1/32. ISBN 978-985-03-2270-8

«Буквар: старонкі і ўрокі» — вучэбна-метадычны дапаможнік да «Буквара» А. Клышкі. Тут падрабязна разглядаюцца тэарэтычныя асновы навучання грамаце, асаблівасці работы па прапанаванай методыцы.

У дапаможніку даюцца многія пастаронкавыя рэкамендацыі настаўніку для работы на ўроку. Прыводзіцца багаты дадатковы матэрыял: практыкаванні і гульні з гукамі, складамі, словамі, якія можна з поспехам выкарыстаць як на ўроку, так і ў пасляўрочны час.

Шырока прадстаўлена работа з «клавішамі» — новым відам аналітыка-сінтэтычных заняткаў першакласнікаў.

Рэцэнзенты:

  • начальнік цэнтра інфармацыйна-метадычнай падтрымкі кадраў, старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі дашкольнай і пачатковай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» Т. А. Няборская;
  • настаўнік вышэйшай катэгорыі метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 14 г. Мінска» Ю. М. Стэльмах