Пачатковая школа. 4 клас. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2019/2020 навучальны год

/media/katalog/24012.jpg

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Аўтары: Свірыдзенка В. І., Жуковіч М. В., Анціпава М. Б., Вернікоўская А. В., Грабчыкава А. С., Гулецкая А. А., Варапаева В. С., Куцанава Т. С., Страмок І. М., Мураўёва Г. Л., Урбан М. А., Канашэвіч Т. М., Чабатарэўская Т. М., Нікалаева В. У., Паноў С. В., Кузняцова Л. Ф.
Прадметы: Асновы бяспекі жыццядзейнасці, Беларуская мова, Літаратурнае чытанне, Литературное чтение, Матэматыка, Русский язык, Чалавек і свет
Група: Каляндарна-тэматычнае планаванне
Клас: 4 клас

Выдавецтва «Аверсэв». Вокл. мяккая. 200 с. Ф. 60х84 1/8. 2019 г. ISBN 978-985-19-3307-1

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне складзена ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Для кожнага ўрока вылучаны неабходны аб’ём вучэбнага матэрыялу, вызначаны адукацыйныя мэты, прапісаны колькасць і віды кантрольных работ. Выкарыстанне каляндарна-тэматычнага планавання дапаможа паспяхова арганізаваць працэс навучання ў 4 класе ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі вучэбных праграм.

Планаванне вучэбнага матэрыялу з’яўляецца прыкладным, што дае права настаўніку ў рамках часоў, адведзеных праграмай на вывучэнне прадмета, уносіць змяненні з улікам падрыхтаванасці вучняў і асаблівасцей тэхналогіі навучання, а таксама выкарыстоўваць пры навучанні дадатковы вучэбны матэрыял, рэкамендаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.