Пачатковая школа. 2 клас. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2018/2019 навучальны год

/media/katalog/23630.jpg

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Аўтары: Свірыдзенка В. І., Леўкіна Л. Ф., Жуковіч М. В., Анціпава М. Б., Страмок І. М., Мураўёва Г. Л., Урбан М. А., Гадзаава С. В., Канашэвіч Т. М., Чабатарэўская Т. М., Нікалаева В. У., Трафімава Г. У., Трафімаў С. А., Журба А. Ф., Юрчанка Н. А., Аднавол Л. А.
Прадметы: Асновы бяспекі жыццядзейнасці, Беларуская мова, Літаратурнае чытанне, Литературное чтение, Матэматыка, Працоўнае навучанне, Русский язык, Чалавек і свет
Група: Каляндарна-тэматычнае планаванне
Клас: 2 клас

Выдавецтва «Аверсэв». Вокл. мяккая. 200 с. Ф. 60х84 1/8. 2018 г. ISBN 978-985-19-3076-6

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне складзена ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Для кожнага ўрока вызначаюцца неабходны аб’ём вучэбнага матэрыялу, адукацыйныя мэты, дамашняе заданне, колькасць і віды абавязковых кантрольных работ. Выкарыстанне каляндарна-тэматычнага планавання дапаможа паспяхова арганізаваць працэс навучання ў 2 класе ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі вучэбных праграм.

Планаванне вучэбнага матэрыялу з’яўляецца прыкладным, што дае права настаўнікам у межах гадзін, адведзеных праграмай на вывучэнне прадмета, уносіць змяненні з улікам падрыхтоўкі вучняў і асаблівасцей тэхналогіі навучання, а таксама выкарыстоўваць пры навучанні дадатковы вучэбны матэрыял, рэкамендаваны Міністэрствам адукацыі.